Вітанкі ўсім!
Падлеткавы клюб WYSPA запрашае на сустрэчу гістарычнага клуба "Валошка".
❓Калі Вам цікава (а любому беларусу і ня толькі гэта цікава, ці ня праўда?), што за дзяржавы існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, якія адносіны былі з суседзямі, якія этнасы ўплывалі на станаўленьне беларусаў, то гэтая сустрэча для Вас. Запрашаем і дарослых, і падлеткаў.
Больш дакладна пра тое, што будзем абмяркоўваць:
☑️ Загадкавыя неўры, плямёны балтаў і славян, іх зьяўленьне на тэрыторыі сучаснай Беларусі, узаемадзеяньні паміж сабой і з дальнімі суседзямі. Тэрыторыя Беларусі - як частка Гардарыкі, скандынаўскае "Краіны гарадоў" с сагаў.
Полацкае, Турава-Пінскае і іншыя раннесярэднявечныя княствы.
☑️ Вялікае Княства Літоўскае: пагаворым, чаму Беларусь можна лічыць адной з яго спрадкаемак. Абмяркуем ролю ВКЛ ва Ўсходняй Эўропе. Даведаемся больш пра Вітаўта як заснавальніка традыцый талерантнасьці на беларускіх землях, пра яго ролю ў Эўропе
☑️ Люблінская унія, асаблівасьці дзяржаўнага ўладкаваньня Рэчы Паспалітай і розніца ва ўспрыманьні гэтае дзяржавы беларусамі і палякамі.
☑️ Тры падзелы Рэчы Паспалітай і існаваньне Беларусі ў межах Расейскай імперыі.
☑️ І ў канцы абмяркуем 20 стагоддзе ў гісторыі Беларусі: як адбывалася ў ім дзяржаўнае будаўніцтва і да якога выніку гэта ўсё прывяло нас сёньня.
☑️ Пытанні ад слухачоў вітаюцца
🤗👨🎓Сустрэчы вядзе Сяржук Герасімовіч:
- былы выкладчык ліцэя БДУ
- выпускнік БДУ і магістратуры ЭГУ "Параўнальная гісторыя краін Паўночна-Усходняй Еўропы"
- спецыяліст у галіне культурнай геаграфіі
- даследчык комплексаў традыцыйнай культуры Беларусі
- вандроўнік: у складзе экспедыцый і самастойна наведаў 90 са 118 раёнаў Беларусі
- краязнаўца
👍Прыходзьце, будзе цікава!
📍 Дзе: Dożynkowa, 6a - Беларускі Моладзевы Хаб
📅 Калі: 13 лістапада 18.30-20.30
🎁 Кошт: 30 зл.
🔗 Запіс
👉 @niesawaБеларускі Моладзевы Хаб 🔥