Вітаю! Мяне завуць Леся. І некалькі дзён таму я зразумела, што літаральна прагну перакласці на беларускую адну з сваіх любімых кніг — раман
Стывена Чбоскі «the perks of being a wallflower».
Адразу скажу, што гэта мая першая спроба больш-менш сур’ёзнага перакладу.
Раман гэты эпісталярны. І лісты будуць з'яўляцца ў тыя дні, калі іх пісаў галоўны герой кнігі. Такім чынам, у вас будзе магчымасць стаць тым самым сябрам, якому ён пісаў на працягу навучальнага года, расказваючы пра старэйшую школу, сваіх сяброў і сям’ю.
Перакладаць раман я буду паводле выдання: Stephen Chbosky. The Perks of Being a Wallflower. Gallery Books, 2012. Гэтае выданне адрозніваецца ад астатніх тым, што мае дадатковы ліст ад героя за 2012 год.
Спадзяюся, што ў мяне ўсё атрымаецца, нягледзячы на тое, што я вельмі ўзбуджана і ўсхвалёвана. Мне будзе прыемна пачуць словы падтрымкі або нейкія парады і прапановы.
мой канал: знікла на пачытаць▪️расказваю пра кнігі
▪️пішу водгукі
▪️паведамляю пра літаратурныя навіны
▪️водгук на гэты раман:
тутмой patreon: знікла на пачытаць▪️можна падтрымаць і падзякаваць
▪️можна атрымаць дадатковы кантэнт з англійскімі словамі і выразамі
▪️можна атрымліваць лісты Чарлі на свой email
Дзякуй, што вы тут! 😉