View in Telegram
Віншуем Міколу з днём народзінаў! У прымусовай немагчымасці ліставання з ім гэтымі днямі, мы ўзгадваем міколавыя словы наконт яго свята два гады таму: "На дадзены момант ёсць пэўнае адчуванне страчаных магчымасцяў, і што жыццё віруе, а я як быццам у замарозцы, як герой Сталоне ў фільме “Разрушитель”. Не хапае, канешне, такого звыклага адчування, што Ты ў плыні, у працэсе, што Ты - дзейсная асоба ў рэчаіснасці. Аднак зачыняючы адныя дзверы, жыццё заўсёды адчыняе іншыя, і няволі гэта таксама датычыцца на ўсе 100%. Таму не марнуюся і не скарджуся. Жыву, думаю, вучуся, працую над сабой і імкнуся не марнаваць аніводнай хвіліны з адведзенага мне часу ў няволі”. Сёння яму спаўняецца 36 гадоў. Гэта чацвёрты дзень народзінаў, які ён святкуе за кратамі. Мікола чалавек неімавернай моцы. Нам сумна разумець якімі выпрабаваннямі гартуецца яго сіла і, разам з тым, мы надзвычай ім ганарымся. Спадзяемся як мага хутчэй зноў пабачыць яго на волі.
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily