View in Telegram
#НататкіМіколы Цікава было прачытаць пра Рэкса Стаўта і ягоную гісторыю. Я ведаю і пісьменніка такога, і ягонага героя - Ніра Вульфа, таму што ў мяне бацькі чыталі кнігі з гэтага цыклу =). І яны перыядычна валяліся ў доме. Прыкол, што ФБР на яго дасье збірала. Хаця тыя часы былі такія, як я разумею, росквіт ягонага пісьменства прыйшоўся на Халодную вайну, і стопроц ФБР думала, что калі ён іх крытыкаваў, то ён патаемны шпіён ці агент уплыву СССР:) Гэта быў час няхілай параноі ў ЗША, асабліва ў 1950-я, можна пагугліць пра “макартызм”, калі цікава. А ўвогуле я да дэтэктываў стаўлюся някепска, без забабонаў, хіба, што гэты стыль загажаны нізкапробнымі шаблоннымі “творамі”, якія выходзяць, як з канвеера, а так дэтэктыў можа быць і інтэлектуальным, і пазнавальным, і сацыяльна-актуальным, узяць той жа “Код да Винчи” Дэна Браўна альбо “Последнее правило“ Джодзі Пікалт, якую я нядаўна чытаў. Адрас для лістоў: 230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily